Акцыя «Архівы – Школе»

31 кастрычніка 2023 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» наведалі навучэнцы 8 класа сярэдняй школы № 1 г. Слоніма.

А.С.Забелінская, дырэктар архіва, пазнаёміла школьнікаў з функцыямі і задачамі архіўнай установы, яе гісторыяй, складам дакументаў і іх храналагічнымі рамкамі. А таксама расказала аб тым, якія ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы Слонімшчыны з’яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржархіва, як выкарыстоўваюцца архіўныя дакументы ў інтарэсах грамадства і дзяржавы, у тым ліку на прыкладзе стэндавай дакументальнай выставы ў чытальнай зале дзяржархіва.

На занятку былі прадэманстраваны найбольш раннія дакументы даваеннага перыяду г.Слоніма, а таксама архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць сучасны этап развіцця Слонімшчыны.

Завяршылася сустрэча наведваннем архівасховішча, дзе вучні даведаліся аб правілах і патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да забеспячэння захаванасці дакументаў.