Аб правядзенні экскурсіі для вучняў 4,7 і 8 класаў ДУА «Сярэдняй школы №4 г.Магілёва»

30 кастрычніка 2023 г. вучні 4, 7, 8 класаў ДУА «Сярэдняй школы №4 г.Магілёва» пабывалі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці».

Экскурсія пачалася з чытальнай залы архіва, дзе хлопцаў сустрэлі загадчык аддзела Шэўчык Таццяна і вядучы архівіст Брузгіна Святлана.

Архівісты расказалі школьнікам аб тым, навошта патрэбны архівы, чым займаюцца архівісты, якую ролю архівы адыгрываюць у грамадстве і якія архівы існуюць у Беларусі.

У фае архіва ўдзельнікі экскурсіі змаглі азнаёміцца з выставамі, прысвечанымі 105-годдзю камсамола, абароне горада Магілёва, партызанскаму руху, гісторыі партыйнага архіва. Сярод іх архіўныя дакументы, фатаграфіі, альбомы, значкі, мядалі, перыядычныя выданні, кнігі.

Удалося школьнікам таксама пабываць і ў святая святых архіва – у сховішчы архіўных дакументаў, дзе вучням загадчык аддзела Барцулёва Святлана расказала, як захоўваюцца папяровыя рарытэты.