Сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
26 кастрычніка 2023 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь быў праведзены занятак па дысцыпліне «Архівы асабістага паходжання» для студэнтаў 4 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш, распавяла пра гісторыю архіва, структуру, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
У рамках занятка будучыя гісторыкі-архівісты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзела фондаў асабістага паходжання. Дарагуш І.У. распавяла аб камплектаванні, навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў, забеспячэння іх захаванасці, а таксама выкарыстанні нарматыўна-прававых актаў і метадычных дакументаў у працы з дакументамі асабістага паходжання.
Госці наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзе ім прадставілася ўнікальная магчымасць папрактыкавацца ў правядзенні экспертызы каштоўнасці дакументаў, наглядна вывучыць спецыфіку афармлення і ўліку музейных прадметаў. Таксама студэнтам былі прадэманстраваны функцыянальныя магчымасці праграмнага модуля «Асабістыя фонды».
Студэнты наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 100–годдзю з дня нараджэння Лашкевіча Уладзіміра Віктаравіча-грамадскага дзеяча, гісторыка, архівіста, начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архіва. |
![]() |
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш расказвае студэнтам пра гісторыю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямляе студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання. |
![]() |
4. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямлівае студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання. |
![]() |
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямлівае студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання. |
![]() |
6. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш азнаямлівае студэнтаў з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання. |
![]() |
7. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта азнаямліваюцца з навукова-даведачным апаратам да дакументаў асабістага паходжання. |
![]() |
8. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта азнаямляюцца з выставай, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Лашкевіча Уладзіміра Віктаравіча. |
![]() |
9. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
10. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
11. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |