Аб будаўніцтве рамонтнага завода ў г.Магілёве
У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію сумеснай пастановы выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных і бюро гаркама КП(б) Беларусі ад 18 ліпеня 1944 гада аб будаўніцтве рамонтнага заводу народнага камісарыята земляробства БССР у г.Магілёве.
У адпаведнасці з пастановай СНК СССР ад 27 снежня 1943 года № 1426 аб будаўніцтве рэмзаводаў на тэрыторыі Беларускай ССР і па хадайніцтве зямельнага аддзела пры выканаўчым камітэце Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных, пад будаўніцтва завода былі прадастаўлены вытворчыя карпусы, якія раней належалі «Металакамбінату».
Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Ф.11, Воп.3, Спр. 2, Л. 1.