Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Год міру і стварэння як платформа для стварэння новых ініцыятыў»

Пляцоўка прайшла па ініцыятыве адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска пры падтрымцы абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» у абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Сярод спікераў былі кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Сысоеў і старшыня абласнога аддзялення партыі, рэктар ВДУ імя П.М.Машэрава Валянціна Багатырова.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі пытанні перспектыў партыйнага будаўніцтва, асабліва Беларускай партыі «Белая Русь», а таксама Адзінага дня галасавання і гатоўнасці да гэтай палітычнай падзеі.

 

1. Выступае кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Аляксандр Сысоеў.
2. Ідзе працэс абмеркавання
3. Падчас правядзення мерапрыемства