Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы» Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»

25 кастрычніка 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла другі навучальны ўрок у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» для навучэнцаў 8-9 класаў Рэчыцкага раёна. Вікторыя Кандаценка пазнаёміла навучэнцаў з паняццем «архіў», «архіўны дакумент», «дакументальны фонд», з відамі і функцыямі ўстановы.

У канцы ўрока дзеці зрабілі выснову, што архіў і архіўная служба вельмі важная для захавання назапашанага грамадскага досведу і перадачы яго з пакалення ў пакаленне утворачы пры гэтым сховішча сацыяльнай памяці грамадства.