Унікальны вопыт працы Цэнтральнай лабараторыі – у дапамогу праекціроўшчыкам
25 кастрычніка Цэнтральную лабараторыю забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь з рабочым візітам наведала дэлегацыя спецыялістаў ДП «Мінскпраект», КУП «Мінская спадчына», Мінскага гарадскога архіва, якія працуюць над праектаваннем дзяржаўнага архіва г.Мінска.
У сілу унікальнасці выконваемых у лабараторыі работ па мікрабіялагічнаму кантролю, дэзінфекцыі, аблічбоўвання і рэстаўрацыі архіўных дакументаў у праекціроўшчыкаў паўстала шмат пытанняў у ходзе распрацоўкі праектнай дакументацыі па праектаванні аналагічнай лабараторыі ў складзе будучага архіва.
Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко азнаёміў прысутных з асаблівасцямі арганізацыі тэхналагічных працэсаў у лабараторыі, а кіраўнікі вытворчых структурных падраздзяленняў лабараторыі падзяліліся вопытам выкарыстання спецыяльнай мэблі, тэхналагічнага абсталявання, інструмента і аснасткі, пазначыўшы пры гэтым моцныя і слабыя іх бакі.
![]() |
1 – дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (у цэнтры) знаёміць спецыялістаў з працай сектара біялагічнага кантролю, дэзінфекцыі і гігіенічнай ачысткі дакументаў; |
![]() |
2 – загадчык аддзела біялагічнай кантролю і пераплёту дакументаў А.М.Каханава (крайняя злева) знаёміць з аснасткай, якая прымяняецца на пераплётным участку; |
![]() |
3 – загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў І.В.Пацёкіна (крайняя злева) распавядае аб інструментах, якія ўжываюцца пры рэстаўрацыі архіўных дакументаў; |
![]() |
4 – загадчык аддзела аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў В.І.Кулак (справа) распавядае пра магчымасць мадэрнізацыі сканіруючага абсталявання. |