Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва»

У год міру і стварэння, у рамках акцыі «Архівы-школе» 24 кастрычніка 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшла экскурсія для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва» .

У гонар дня нараджэння камсамола навучэнцам была прадэманстравана выстава «105-гадоў УЛКСМ» і «100-гадоў БРПА».

Загадчык аддзела Шэўчык Таццяна расказала аб гісторыі стварэння камсамола і піянерскай арганізацыі, асноўных напрамках іх дзейнасці. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства са школьнікамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішчы архіва, падчас якой загадчык аддзела Барцулева Святлана азнаёміла са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання.

У час экскурсіі школьнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.