Аб правядзенні Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна другога архіўнага ўрока для навучэнцаў СШ №28 г.

20 кастрычніка 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнаямлення з працай чытальнай залы быў праведзены другі архіўны ўрок для навучэнцаў 10«А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ №28 г.Гродна.

Гэты занятак меў назву «Цішыня ў чытальнай зале». Навучэнцаў азнаёмілі з правіламі працы ў чытальнай зале архіва, з дапамогай даведніка быў вызначаны алгарытм даследавання архіўных дакументаў і фондаў.

Школьнікам быў прапанаваны прагляд фільма аб дзейнасці НГАБ у г.Гродна.