Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі з экскурсіяй навучэнцы філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж»

20 кастрычніка 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці праведзена экскурсія для навучэнцаў філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж», якія праходзяць практыку на базе архіва.

Падчас агляднай экскурсіі дзецям расказалі пра гісторыю архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, склад дакументаў. Вучні даведаліся пра важнасць захавання дакументаў як гісторыка-культурнай пісьмовай спадчыны дзяржавы.

Дзеці наведалі архівасховішча, дзе даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў, былі прадэманстраваны некаторыя матэрыялы з калекцыі асабістых фондаў. У завяршэнне экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з працай аддзела аблічбоўвання, рэстаўрацыі і вокладкі.

Перад пачаткам практыкі з навучэнцамі быў праведзены ўступны інструктаж па тэхніцы бяспекі.