Дадзены старт пілотнаму праекту «Юны архівіст»

19 кастрычніка 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з вучнямі 8 «А» класа сярэдняй школы № 1 г. Кобрына быў праведзены першы ўводны тэарэтычны ўрок. Школьнікі азнаёміліся з асноўнымі задачамі і функцыямі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне. Спецыялісты распавялі аб напрамках дзейнасці архіва і складзе фондаў, якія захоўваюцца, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі.

У працэсе занятка былі прадэманстраваны: прэзентацыя, аб прафесіі архівіста і віртуальная выстава «Кобрын – «Маленькі Парыж». Дзеці вельмі актыўна разгадвалі крыжаванку на архіўную тэматыку. Усе 4 каманды справіліся з пастаўленай задачай.

Традыцыйна супрацоўнікі правялі аглядную экскурсію па архіве.