У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылося мерапрыемства са студэнтамі «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны»

19 кастрычніка 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства са студэнтамі 4 курса юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».

Падчас мерапрыемства вучні былі запрошаны на анлайн-экскурсію. З дапамогай відэапрэзентацыі «Ёсць вуліцы цэнтральныя…» хлопцы атрымалі магчымасць прагуляцца (анлайн) па цэнтральных вуліцах горада Гомеля, якія атрымалі імёны жыхароў нашай слаўнай Радзімы, дакументы якіх знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўным архіве.

У завяршэнні мерапрыемства студэнты азнаёміліся з арыгіналамі асабістых спраў знакамітых жыхароў горада Гомеля, чыімі імёнамі названы вуліцы, а ў ходзе агляднай экскурсіі па архівасховішчы даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб складзе і змесце яго фондаў, аб сістэме, створанага навукова-даведачнага апарата, а таксама вывучылі найбольш каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на дзяржаўным захоўванні.