«Архіў у гісторыі, гісторыя ў архіве»

19 кастрычніка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы школе» і праекта «КРОК» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» правялі тэматычную сустрэчу «Архіў у гісторыі, гісторыя ў архіве» з навучэнцамі 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Жлобіна».

Дзеці пазнаёміліся з дакументамі з фондаў архіва, якія адлюстроўваюць розныя старонкі дакументальнай гісторыі абслугоўваемых раёнаў.

Супрацоўнікі архіва Елісеева И.Н. і Жураўлёва Т.В. пазнаёмілі дзяцей з калекцыяй дакументаў асабістага паходжання (удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскага руху, дзяржаўных дзеячаў, дзеячаў народнай гаспадаркі і культуры).

Без архіўнага дакумента няма гісторыі. І гэта, відавочна, правільна. Праходзяць стагоддзі, адно пакаленне змяняе другое, і памяць аб учыненым кожным з іх захоўваецца ў такой унікальнай і бясцэннай крыніцы, як архіўныя дакументы.