Архівісты ў школе зноў

18 кастрычніка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе», інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» і Года міру і стварэння спецыялісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне правялі ўрок для дзевяцікласнікаў у сярэдняй школе № 9 г. Кобрына.

Навучэнцам былі прадэманстраваны: віртуальная экскурсія па архіве; прэзентацыя, прымеркаваная да 60-годдзя архіва; відэаўрок «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны». Па выніках прагляду якіх быў разгорнуты жывы дыялог. Вучні актыўна задавалі пытанні на архіўную тэматыку і атрымлівалі на іх разгорнутыя адказы супрацоўнікаў архіва.

У завяршэнні мерапрыемства была праведзена прафарыентацыя.