У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося вывучэнне канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь і праекта новай канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
18 кастрычніка 2023 г. пад кіраўніцтвам дырэктара Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Ю.С. Рамашка адбылося вывучэнне канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь і праекта новай канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Канцэпцыя прававой палітыкі ‒ стратэгічна важны дакумент у развіцці нацыянальнай прававой сістэмы. Новы дакумент дасць магчымасць упарадкаваць усе элементы сістэмы права, а таксама забяспечыць адзінства разумення зместу нарматыўных прававых актаў у розных ведамствах і структурных падраздзяленнях.
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі ‒ адзін з асноўных дакументаў любой сучаснай дзяржавы. Абноўленая Канцэпцыя вылучае 9 асноўных сфер нацыянальнай бяспекі: палітычную, эканамічную, навукова-тэхналагічную, сацыяльную, дэмаграфічную, інфармацыйную, ваенную, экалагічную, а таксама новую ‒ біялагічную.
З’явіліся новыя суб’екты нацыянальнай бяспекі, найперш Усебеларускі народны сход як новы канстытуцыйны орган. Удакладнены алгарытм дзеянняў усіх суб’ектаў нацыянальнай бяспекі па нейтралізацыі сучасных выклікаў і пагроз.
У вывучэнні ўдзельнічаў кіруючы склад архіва.