Аб удзеле работніка Нацыянальнага архіва ў круглым стале, прымеркаваным да 80-годдзя ліквідацыі Мінскага гета

17 кастрычніка 2023 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) адбыўся круглы стол «Мінскае гета: гісторыя і памяць (да 80-годдзя з дня знішчэння)». Удзельнікамі форуму сталі студэнты і выкладчыкі БДУ, прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспблікі Беларусь (НАРБ), БелТА, сярэдняй школы № 62 г. Мінска.

Пасяджэнне адкрыў дэкан гістарычнага факультэта, д.г.н., прафесар А.Г. Каханоўскі. Ён адзначыў важнасць вывучэння трагічных падзей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама трансляцыі гэтых ведаў маладому пакаленню беларусаў.

Загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В. Кулінок выступіў з дакладам «Дакументальныя выданні Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па гісторыі Халакоста на Беларусі». Ён расказаў аб зборніках дакументаў, выдадзеных архівам па названай тэме, адзначыў іх інфарматыўны патэнцыял і важнасць для беларускай гістарыяграфіі.

Мерапрыемства выклікала жывую цікавасць у навучэнцаў і студэнтаў.

 

1. Прывітальнае слова дэкана гістарычнага факультэта БДУ А.Г. Каханоўскага
2. С.В. Кулінок пад час круглага стала
3. Удзельнікі круглага стала
4. Выступленне С.В. Кулінка