Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у адукацыйным інтэнсіве маладых педагогаў «Час маладых»
17 кастрычніка 2023 г. на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 в. Копішча» прайшла сустрэча маладых спецыялістаў Мінскай вобласці з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта М.М. Башко.
Падчас мерапрыемства Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадэманстраваў банэрную выставу, прысвечаную 85-годдзю Міншчыны.
Дакументы, размешчаныя на выставе, адлюстроўваюць этапы гісторыі і развіцця цэнтральнага рэгіёна: утварэнне вобласці, змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі і пасляваеннае аднаўленне рэгіёна, будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, захаванне культурна-гістарычнай спадчыны.