Аб удзеле работніка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у круглым стале «Іван Насовіч: лінгвіст, этнограф, фалькларыст (да 235-годдзя з дня нараджэння)»

6 кастрычніка ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол «Іван Насовіч: лінгвіст, этнограф, фалькларыст (да 235-годдзя з дня нараджэння)».

Арганізатарамі круглага стала выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Праблемным полем круглага стала стала спадчына Івана Насовіча, яго ўклад у мовазнаўства і фалькларыстыку, а таксама стан рукапіснай спадчыны вучонага.

У круглым стале прыняла ўдзел загадчык аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Марыя Дзмітрыеўна Раманава. Ёю былі адабраны фрагменты кінадакументаў з фондаў БДАКФФД для дэманстрацыі падчас пасяджэння. Крыніцамі паслужылі фільмы «Іван Насовіч» (арх. № 35_03197, 1991 г.) і «Ад прадзедаў спакон вякоў…» (арх. № 35_03391, 1996 г.).

Сюжэты кінадакументаў праілюстравалі даклады Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза, аўтара сцэнарыя фільма «Іван Насовіч», а таксама кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Канстанціна Ігаравіча Рамішэўскага аб беларускай кінадакументалістыцы 1990-х гадоў.

 

1. Падчас уступнага слова дырэктара Інстытута мовазнаўства ім. Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Ігара Леановіча Капылова
(6 кастрычніка 2023 г., г.Мінск, БДАКФФД)
2. Падчас выступлення вядучага рэдактара студыі «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», аўтара сцэнарыя дакументальнага фільма «Іван Насовіч» Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза
(6 кастрычніка 2023 г., г.Мінск, БДАКФФД)
3. У час выступлення старшага навуковага супрацоўніка Рэспубліканскай лабараторыі культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Канстанціна Ігаравіча Рамішэўскага
(6 кастрычніка 2023 г., г.Мінск, БДАКФФД)