Візіт школьнікаў у архіў у Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне

9 кастрычніка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі навучэнцы 10 класа гімназіі г.Кобрына.

У ходзе правядзення агляднай экскурсіі па архіве вучні азнаёміліся з асноўнымі відамі работ. Даведаліся пра аптымальныя ўмовы захоўвання дакументаў. Школьнікам у архівасховішчы былі прадэманстраваны нестандартныя (буйнафарматныя) дакументы. У чытальнай зале архіва паказаны відэаўрок «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны».

У завяршэнні сустрэчы спецыялісты архіва расказалі аб інтэрнэт-рэсурсах, з дапамогай якіх можна ажыццяўляць пошук інфармацыі аб архівах, а таксама атрымаць звесткі аб відах дакументаў, якія захоўваюцца ў іх. Адказалі на пытанні, у якіх вышэйшых і сярэдніх навучальных установах сёння падрыхтоўваюць спецыялістаў архіўнай галіны.

 

1. Школьнікі за праглядам відэаўрока
2. Вучні падчас наведвання архівасховішча
3. Школьнікі за праглядам інфармацыі аб інтэрнэт-сайтах