Удзел супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню архівіста і навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы – інстытут гістарычнай памяці»

6 кастрычніка 2023 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню архівіста, і навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы – інстытут гістарычнай памяці». Мерапрыемства праходзіла ў Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках мерапрыемства Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана І.І.Слінко – загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці», падзяка Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена В.І.Шнэк – загадчыку сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці».

Пасля мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці азнаёміліся з экспазіцыямі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.