Аб урачыстым сходзе калектыва Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, прысвечаным Дню архівіста

5 кастрычніка 2023 г. адбыўся ўрачысты сход калектыва Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама А.С.Ляшчышына, першы намеснік начальніка Я.Ф.Сцельмашук і начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў Н.М.Кралько, якія выказалі словы падзякі калектыву архіва за работу і павіншавалі з прафесійным святам.

Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі А.С.Ляшчышынай была ўручана Падзяка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама намесніку дырэктара архіва С.К.Вашчук.

За вялікую работу па выкананні запытаў органаў пракуратуры, прадастаўленні архіўных дакументаў для вывучэння, вырабе копій дакументаў аб устанаўленні фактаў генацыду мірнага насельніцтва ў гады вайны Падзячныя пісьмы Пракуратуры Брэсцкай вобласці былі ўручаны дырэктару Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузавай і загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці і фондаў А.М.Дзямчук.

 

1. Калектыў архіва падчас урачыстага сходу
2. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Ляшчышына А.С., першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сцельмашук Я.Ф., начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў Кралько Н.М. падчас віншавання калектыва архіва
3. Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі А.С.Ляшчышына ўручае Падзяку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама намесніку дырэктара архіва С.К.Вашчук
4. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Я.Ф.Сцельмашук уручае Падзячны ліст Пракуратуры Брэсцкай вобласці загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў А.М.Дзямчук