Урачысты сход у Цэнтральнай лабараторыі

5 кастрычніка ў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны прафесійнаму святу – Дню архівіста. Намеснік дырэктара лабараторыі Мязга С.I. пазнаёміў членаў калектыву з асноўнымі гістарычнымі вехамі станаўлення архіўнай службы Беларусі.

Дырэктар лабараторыі Клюйко У.Л. павіншаваў усіх са святам, падзякаваў за добрасумленную працу і адзначыў найбольш адметных супрацоўнікаў, уручыўшы ад імя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ганаровую грамату загадчыку аддзела біялагічнай кантролю і пераплёту дакументаў Каханавай А.М., а таксама абвясціўшы падзяку галоўнаму бухгалтару Паслядовіч Ж.М., вядучаму архівісту-рэстаўратару Карэнскай А.М. і вядучаму архівісту Галікавай А.Д.