Напярэдадні свята – Дня архівіста ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход работнікаў архіва
Напярэдадні свята – Дня архівіста ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГом) адбыўся ўрачысты сход работнікаў архіва.
З віншавальным словам перад калектывам выступіў намеснік дырэктара ГАГам Міцкевіч А.П. У сваім выступленні Андрэй Пятровіч павіншаваў калектыў з надыходзячым прафесійным святам і пажадаў поспехаў у прафесійнай дзейнасці, падкрэсліўшы важнасць карпатлівай і няпростай працы архівіста.
За добрасумленную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокі прафесіяналізм Падзякай ад установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» былі ўзнагароджаны архівісты 1 кв. катэгорыі Лазавенка Ю.У., Шышкіна А.У., архівіст 2 кв. катэгорыі Макарэвіч Т.М., слесар-электрык Асінавы А.У.
Акрамя таго, падчас мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы былі зачытаныя віншаванні ў гонар прафесійнага свята – Дня архівіста ад Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, грамадскіх арганізацый (ГА БРСМ, ГА Белая Русь) Гомельскай вобласці.