Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» занятка на тэму «Гартаючы старонкі гісторыі…»

5 кастрычніка 2023 года напярэдадні Дня архівіста, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» работнікамі архіва праведзен чарговы тэматычны занятак на тэму: «Лістая старонкі гісторыі…».

Старажытную Оршу ў свой час называлі «манастырскім горадам», параўноўваючы яе ў гэтым плане з вядомым усяму свету расійскім Суздалем. На тэрыторыі горада знаходзіліся каталіцкія і уніяцкія манастыры манаскіх Ордэнаў езуітаў, марыявітак, трынітарыяў, місіянераў, бернардынцаў, базыльян, дамініканаў, францысканцаў.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю будынка Дзяржархіва ў г. Оршы – былога кляштара ордэна Трынітарыяў, а таксама пра ўзнікненне і заснавальнікаў каталіцкага ордэна, яго дзейнасць і час з’яўлення на тэрыторыі Аршанскага раёна. Увазе школьнікаў была прапанавана віртуальная экскурсія па будынку архіва.