Урачысты сход калектыву БелНІЦЭД, прысвечаны Дню архівіста

Напярэдадні Дня архівіста ў Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу архівістаў Беларусі.
Кіраўніцтва Цэнтра ў асобе намесніка дырэктара Андрэя Анатольевіча Паплёўкі і намесніка дырэктара па навуковай рабоце Любові Мікалаеўны Сігневіч цёпла павіншавала супрацоўнікаў Цэнтра з прафесійным святам.
Былі выказаны словы падзякі калектыву за самаадданую працу, абмаляваны планы работы на бліжэйшы час і перспектывы развіцця прадпрыемства (а сёлета Цэнтру споўнілася 25 гадоў!).
Прагучалі пажаданні здароўя, міру і дабрабыту ў сем’ях, творчых поспехаў у жыцці і працы.
Завяршыўся сход аб’явай падзяк і ўручэннем Ганаровых грамат Цэнтра і Дэпартамента па архівах і справаводству супрацоўнікам, праца якіх была асабліва прыкметная.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара А.А.Паплёўка віншуе калектыў БелНДЦЭД з Днём архівіста |
![]() |
| 2. Урачысты сход калектыву БелНІЦЭД, прысвечаны Дню архівіста |
![]() |
| 3. Калектыў БелНІЦЭД у сувязі з Днём архівіста віншуе намеснік дырэктара па навуковай рабоце Л.М.Сігневіч |
![]() |
| 4. Падзяка Цэнтра аб’яўляецца вядучаму інжынеру-праграмісту архіва ЭД Д.В.Тарноўскаму |
![]() |
| 5. Падзякі Цэнтра за сваіх адсутных калег (А.А.Бекіша і І.В.Дарашэвіча) атрымлівае загадчык аддзела МУЭД А.Ю.Жук |
![]() |
| 6. Падзякі Цэнтра за сваіх адсутных калег (А.А.Бекіша і І.В.Дарашэвіча) атрымлівае загадчык аддзела МУЭД А.Ю.Жук |
![]() |
| 7. Ганаровая грамата Цэнтра ўручаецца старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела МУЭД Г.А.Коханавай |
![]() |
| 8. Ганаровая грамата Дэпартамента ўручаецца загадчыку аддзела ААТ А.В.Сурковай |
![]() |
| 9. Ганаровая грамата Дэпартамента ўручаецца старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела ААТ А.К.Чаркасавай |
![]() |
| 10. Ганаровая грамата Дэпартамента ўручаецца інжынеру-праграмісту аддзела ІКТ І.В.Луконінай |
![]() |
| 11. Ганаровая грамата Дэпартамента ўручаецца вядучаму архівісту архіва ЭД А.К. |
![]() |
| 12. Ганаровая грамата Дэпартамента ўручаецца галоўнаму бухгалтару Т.В.Яжовай |
![]() |
| 13. Ганаровая грамата Дэпартамента ўручаецца загадчыку аддзела МУЭД А.Ю.Жук |
![]() |
| 14. Ганаровая грамата Дэпартамента ўручаецца загадчыку архіва ЭД Н.Г.Касцюкевічу |













