«Архівы-школе»: другі занятак у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

28 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і ў межах супрацоўніцтва з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» установай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» была праведзена класная гадзіна.

У гонар маючага адбыцца Дня настаўніка, навучэнцам 1 курса вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў расказаў аб фондах асабістага паходжання педагогаў, дакументы якіх знаходзяцца на захоўванні ў архіве.

Сярод іх заслужаныя настаўнікі БССР – Яўгенія Іванаўна Вігура і Лізавета Мікалаеўна Казлоўская, Валянцін Іванавіч Ермаловіч – заслужаны работнік культуры БССР, выкладчык Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча імя М.К.Крупскай, а таксама выкладчыкі Магілёўскага педінстытута Міхаіл Пятровіч Булавацкі і Пётр Аляксеевіч Лярскі.