Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузавай Г.Г. у рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Краязнаўчая работа ў адукацыйным працэсе: тэорыя і практыка рэалізацыі»
28 верасня 2023 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Краязнаўчая работа ў адукацыйным працэсе: тэорыя і практыка рэалізацыі», арганізаваным УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства.
Ганна Карапузава прадставіла ўдзельнікам семінара даклад па тэме: «Праца ў архівах Рэспублікі Беларусь па краязнаўчай тэматыцы (арганізацыйна-метадычныя аспекты)».
Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. выступае з дакладам |
Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. падчас семінара |