Правядзенне ДУ «НГАБ у г.Гродна» экскурсіі для студэнтаў 1 курса аддзялення дакументазнаўства гуманітарнага каледжа ГрДУ ім.Я.Купалы

2 кастрычніка 2023 г. у Год міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна праведзена экскурсія для студэнтаў гуманітарнага каледжа ГрДУ ім.Я.Купалы.

Студэнтам расказалі пра гісторыю стварэння архіва, склад дакументаў, іх рэжым захоўвання.

Для наведвальнікаў архіва таксама была праведзена экскурсія па выставачнай зале, архівасховішчам, навукова-даведачнай бібліятэцы.

Госці архіва наведалі лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе з цікавасцю назіралі за працэсам рэстаўрацыі супрацоўнікамі арыгіналаў архіўных дакументаў.