«Архівы. Нічога, акрамя Праўды» у рамках акцыі «Архівы-школе»

28 верасня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы школе» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» правялі тэматычны ўрок з навучэнцамі 6 класа ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Жлобіна».

Урок быў прысвечаны палітыцы фашысцкага генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дзеці азнаёміліся з выданнем «Архівы. Нічога, акрамя Праўды» – сумесным праектам Міністэрства юстыцыі і Беларускага тэлеграфнага агенства, на старонках якога раскрываюцца малавядомыя факты нацысцкага генацыду на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Супрацоўнік архіва Елісеева И.Н. расказала аб архіўных дакументах, якія сведчаць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі Жлобінскага раёна ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.