27 верасня 2023 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы
На пасяджэнні Вучонага савета былі разгледжаны справаздачы аб выкананні навукова-даследчых прац па выніках трэцяга квартала 2023 года. Са справаздачамі выступілі загадчыкі аддзелаў і адказныя выканальнікі тэм: І.У.Лютарэвіч, С.Я.Купрыянаў, А.А.Іванчанкаў, І.А.Ганчарова, А.В.Шумская, К.П.Дзярновіч, А.А.Недашкоўская, В.С.Пазднякоў.
Падчас абмеркавання навуковых праблем і дыскусіі былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай працы над тэмамі.
Акрамя разгляду ходу і вынікаў выканання НДР, Вучоны савет рэкамендаваў да выдання чарговы выпуск «Беларускага археаграфічнага штогодніка», заслухаў справаздачу В.С.Пазднякова аб камандзіроўцы ў г. Ліду для ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі «Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі».
Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў праінфармаваў калег аб выніках камандзіроўкі ў г. Самарканд (Рэспубліка Узбекістан), дзе 20−21 верасня 2023 г. прайшлі 19-е пасяджэнне Кансультацыйнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў − удзельніц СНД і Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы і электронныя дакументы: выклікі часу».