Занятак Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы са школьнікамі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

27 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» і згодна з падпісаным пагадненнем аб супрацоўніцтве ў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Рэчыцы» ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» правяла класную гадзіну.

У гонар 810-годдзя горада Рэчыцы вучням 9 «В» класа было расказана аб адной з важнейшых падзей у яго гісторыі – вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны, якое адбылося 18 лістапада 1943 года. Навучэнцы ўзналі самае асноўнае аб тым, як праходзіла Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя (10-30 лістапада 1943 года) і якой цаной даваўся савецкім воінам кожны крок у баях з гітлераўцамі на тэрыторыі Рэчыцы і Рэчыцкага раёна.

На класнай гадзіне былі прадстаўлены архіўныя дакументы, фатаграфіі і выданні з бібліятэчнага фонда архіва, якія змяшчаюць весткі аб вызваленні Рэчыцы. На будучыню архівісты прапанавалі дзевяцікласнікам сваю дапамогу пры складанні імі тэматычных работ.