Аб удзеле С.В. Кулінка ў круглым стале па генацыду

Па ініцыятыве Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў у г. Мінску адбыўся навукова-практычны круглы стол «Генацыд грамадзянскага насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, навуковыя работнікі, а таксама студэнты факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В. Кулінок прадставіў даклад на тэму «Карная аперацыя “Ріхерт”(“Зімовы лес”)». У пачатку свайго выступлення спікер закрануў пытанне тэрміналагічнага азначэння паняцця «карная аперацыя» ў айчыннай і нямецкай гістарыяграфіі, а затым на падставе шырокага кола дакументальных крыніц з архіваў Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША расказаў аб правядзенні нацыстамі карнай аперацыі «Зімовы лес».

 

1. Прэзідыум навукова-практычнага круглага стала
2. Удзельнікі форуму
3. Выступленне С.В. Кулінка
4. С.В. Кулінок і А.І. Корсак