Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка»

22 верасня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка», прымеркаванай да 120-х угодак з дня нараджэння літаратара.

Юбілейная экспазіцыя была рэалізавана ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «Этнаграфіка рэчавіду» і з’яўляецца вынікам супольнай работы Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея гісторыі Беларускай чыгункі Цэнтра навукова-тэхнічнай дакументацыі БЧ і Мінскага абласнога краязнаўчага музея.

На ўрачыстай прэзентацыі мемарыяльнага праекта з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка, якая падкрэсліла значнасць дадзенага мерапрыемства ў культурным жыцці Заслаўля і выказала спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.