У Дзяржархіве ў г.Глыбокае стартаваў пілотны праект «Юны архівіст»

23 верасня 2023 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае стартаваў пілотны праект «Юны архівіст» – прайшлі першыя заняткі з членамі аб’яднання па інтарэсах «Юны архівіст» дзяржаўнай установы адукацыі «Шунеўская базавая школа Глыбоцкага раёна».

Падчас першай сустрэчы для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення ўстановы, асноўныя напрамкі дзейнасці, пазнаёміліся з геральдычнымі сімваламі раённых цэнтраў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Дзяржархіва ў г.Глыбокае. Наведалі архівасховішча, у якім ім расказалі пра склад фондаў, умовы захоўвання дакументаў.