Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»

22 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла першыя заняткі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» для навучэнцаў 7-9 класаў Рэчыцкай базавай школы. Вядучы архівіст праз віртуальную экскурсію пазнаёміла навучэнцаў з архівам.