Аб правядзенні 21 верасня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна агульнага сходу, прысвечанага Адзінаму дню бяспекі
21 верасня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў мэтах фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, навучання правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый быў праведзены агульны сход, прысвечаны Адзінаму дню бяспекі.
Галоўны інжынер архіва азнаёміў супрацоўнікаў з правіламі і абавязкамі па папярэджанні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, магчымымі прычынамі і месцамі ўзнікнення пажараў у архіве і інш.
Увазе архівістаў былі прадстаўлены фільмы аб аказанні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, першай дапамогі пры крывацёках, эпілепсіі, аб паводзінах у лесе.