Правядзенне агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

У Год міру і стварэння, у рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства 20-21 верасня 2023 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі навучэнцы 8-9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №33 г.Магілёва».

Вядучы архівіст Брузгіна Святлана расказала аб абароне горада Магілёва ў ліпені 1941 года, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміла школьнікаў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва па тэмах: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Ціханаў І.А. – фонд асабістага паходжання, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны».

Загадчык аддзела Шэўчык Таццяна расказала пра гісторыю стварэння і асноўных напрамках дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам і рэжымам захоўвання дакументаў.

Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.