Адзіны дзень бяспекі ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці
У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці напярэдадні Адзінага дня бяспекі 20 верасня 2023 г. праведзены семінар па прафілактыцы надзвычайных сітуацый, паводзінах ва ўмовах пажару, прадэманстраваны відэаролік аб правілах бяспечнай эвакуацыі з гандлёвага цэнтра пры пажары.
21 верасня 2023 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» праведзена супрацьпажарная трэніроўка па эвакуацыі персаналу архіва з будынка ў выпадку ўзнікнення пажару. Гэтае мерапрыемства праводзілася з мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, навучання правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый.