Як праходзіла «рэанімацыя» знойдзеных дакументаў партызанскай брыгады імя У.I.Леніна

На мінулым тыдні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія перадачы на пастаяннае захоўванне дакументаў партызанскай брыгады імя У.I.Леніна, знойдзеных у лясным масіве ў наваколлі в.Гоцк Салігорскага раёна.

Дакументы праляжалі ў зямлі больш за 80 гадоў і знаходзіліся ў паўразбураным стане. У выніку карпатлівай работы спецыялістаў Цэнтральнай лабараторыі па расцэментаванню зліплых лістоў, гігіенічнай ачыстцы, дэзінфекцыі, асцярожнаму прасушванню, аблічбоўвання і рэстаўрацыі знойдзеным дакументам было падаравана другое жыццё, што дазваляе даследчыкам папоўніць старонкі гісторыі партызанскай барацьбы.

 

1. Стан знойдзеных дакументаў пры паступленні ў Цэнтральную лабараторыю.
2. Працы па расцэментаванні зліплых лістоў.
3. Гігіенічная ачыстка і дэзінфекцыя дакументаў.
4. Аблічбоўванне дакументаў адразу пасля расцэментавання.
5. Аднаўленне фізічнай цэласнасці дакументаў.
6. В.Л.Клюйко, А.Н.Коханава, І.В.Пацёкіна, В.І.Кулак (злева направа) дэманструюць футарал для захоўвання адрэстаўраваных дакументаў, выраблены пераплётчыкамі Цэнтральнай лабараторыі, спецыяльна для цырымоніі перадачы.