Аб адкрыццi выставачнай экспазiцыi «Купалаўка. Гісторыя ў асобах»

20 мая 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прэзентавалі шырокай публіцы ўнікальную выставачную экспазіцыю «Купалаўка. Гісторыя ў асобах», прысвечаную жанчынам, якія сталі сімваламі беларускай сцэны. Упершыню шырокай публіцы прадстаўлены архіўныя дакументы, якія раскрываюць асабістыя і гераічныя старонкі біяграфій знакамітых актрыс.

Выстава прапануе зазірнуць у жыццё тэатральных прым па-за межамі святла сафітаў. У аснове экспазіцыі – асабістыя лісты па ўліку кадраў, аўтабіяграфіі, анкеты, характарыстыкі, дакументы аб узнагароджаннях і прысваенні ганаровых званняў. У кожным рукапісу захоўваецца асабісты характар, яго можна прасачыць праз почырк, словы, якімі самі гераіні выставы ацэньвалі свае творчыя дасягненні і ўклад у нацыянальную культуру. Значнае месца ў экспазіцыі адведзена дакументам часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць удзел купалавак у партызанскім руху, іх мужнасць і стойкасць у гады, калі прыйшлося апрануць салдацкі шынель замест сцэнічнага касцюма.

У межах культурнай праграмы адбылася творчая сустрэча з легендамі беларускай сцэны — Народнай артысткай БССР Марыяй Георгіеўнай Захарэвіч і Народнай артысткай Беларусі Зінаідай Пятроўнай Зубковай. Падзея выклікала жывую цікавасць у гасцей і стала цэнтральным момантам усёй экспазіцыі. Для наведвальнікаў гэта была рэдкая магчымасць дакрануцца да мінулай эпохі. Актрысы Купалаўскага тэатра выступілі не проста ў ролі ганаровых гасцей, а як галоўныя сведкі гісторыі. Будучы сучасніцамі і калегамі гераінь выставы, яны дзялілі з імі сцэну, грымёркі і пражывалі ключавыя моманты іх жыцця. Праграму мерапрыемства ўпрыгожылі музычныя нумары ў выкананні артыстаў тэатра.

Дадзенай выставай мы спрабуем пачуць жывыя галасы слаўных беларускіх жанчын праз дзесяцігоддзі, убачыць іх не толькі як тэатральных зорак, але і як асоб, моцных духам і адданых сваёй справе жыцця нягледзячы на ўсе выпрабаванні.

Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі дакументамі.

 

1. Афіша выставы
2. На адкрыцці выставы
3. З прывітальным словам выступае генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Шастакоў Аляксандр Віктаравіч
4. З прывітальным словам выступае дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч
5. Перадача копій архіўных дакументаў
6. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка расказвае аб унікальных дакументах, прадстаўленых на выставе
7. Музычныя нумары ў выкананні маладых артыстаў тэатра
8. Музычныя нумары ў выкананні артыстаў тэатра
9. Выступленне народнай артысткі Беларусі Зінаіды Пятроўны Зубавай на адкрыцці выставы
10. Выступленне народнай артысткі БССР Марыі Георгіеўны Захарэвіч на адкрыцці выставы
11. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі дакументамі
12. Знаёмства з архіўнымі дакументамі
13. Знаёмства з архіўнымі дакументамі
14. Знаёмства з архіўнымі дакументамі
15. Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на адкрыцці выставы
16. Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на адкрыцці выставы
17. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К Дземянюк дорыць кніжныя выданні Народным артысткам