Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцый «Архіўная справа на Аршаншчыне» і «Прафесія архівіст»

20-21 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Оршы», «Сярэдняя школа № 22 г.п. Балбасава ім. С.І.Грыцаўца», «Межэўская сярэдняя школа Аршанскага раёна» загадчыкам аддзела М.А.Нікулінай праведзены інфармацыйныя гадзіны на тэмы: «Архіўная справа на Аршаншчыне» і «Прафесія архівіст».

Падчас мерапрыемстваў юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення архіўнай службы ў Аршанскім раёне і асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, а таксама гісторыяй будынка – былога кляштара Трынітарыяў, у якім размяшчаецца архіў.

Для навучэнцаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па Дзяржархіву ў г. Оршы з наведваннем яго аддзелаў, рэстаўрацыйнай майстэрні і архівасховішча, дзе дзеці даведаліся аб структуры ўстановы і сферы дзейнасці кожнага падраздзялення, зоне камплектавання архіва і наяўных на захоўванні архіўных фондах, асаблівасцях захоўвання спраў і напрамках работы з архіўнымі дакументамі.