19-е пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД

20 – 21 верасня 2023 г. у г. Самарканд (Рэспубліка Узбекістан) праходзяць 19-е пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД (далей – Кансультатыўны савет) і Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы і электронныя дакументы: выклікі часу».

Даведачна. Кансультатыўны савет створаны Рашэннем Эканамічнага савета СНД ад імя Савета кіраўнікоў урадаў СНД 3 снежня 2004 г. «Аб стварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Савет з’яўляецца органам галіновага супрацоўніцтва СНД і створаны для сумеснага разгляду актуальных пытанняў архіўнай справы і выпрацоўкі механізмаў іх вырашэння.

У 2023 г. старшынствуючым бокам у Кансультатыўным савеце з’яўляецца Рэспубліка Узбекістан.

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі і работнікі дзяржаўных архіўных службаў Азербайджанскай Рэспублікі (А.Расулаў), Рэспублікі Арменія (А.М.Сіманян), Рэспублікі Казахстан (К.К.Бараш), Кыргызскай Рэспублікі (М.А.Алыбаева), Расійскай Федэрацыі (А.М.Арцізоў), Рэспублікі Таджыкістан (Д.С.Лангары), Рэспублікі Узбекістан (У.М.Юсупаў), прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД (М.А.Кулагіна) .

Рэспубліку Беларусь на Кансультатыўным савеце прадстаўляў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.

У рамках пасяджэння Кансультатыўнага савета быў прадстаўлены даклад «Аб стане і перспектывах архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь».

Таксама адбыліся выбары старшыні Кансультатыўнага савета на чарговы перыяд. Аднагалосным рашэннем на дадзеную пасаду была абрана Начальнік Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры ўрадзе Рэспублікі Таджыкістан Д.С.Лангары.

У ходзе работы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і электронныя дакументы: выклікі часу» дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў выступіў з дакладам «Рашэнне задачы стварэння і захавання электронных дакументаў без папяровых аналагаў».

У канферэнцыі прынялі ўдзел дыстанцыйна намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава («Аб досведзе працы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па камплектаванні электроннымі дакументамі») і загадчык аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук («Нарматыўнае забеспячэнне працы з электроннымі дакументамі ў Рэспубліцы Беларусь»).

У рамках мерапрыемстваў адбылася прэзентацыя выстаўкі, прысвечанай 80-годдзю Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Узбекістана.