Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы» Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»

20 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла ўрок для навучэнцаў 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава» па тэме «Без тэрміна даўнасці». Вікторыя Валер’еўна пачала свой урок з пытання, чаму тэматыка генацыду такая актуальная, бо маштаб і характар злачынстваў нацыстаў у дачыненні да мірных жыхароў акупаванай тэрыторыі велізарны.

Навучэнцы праслухалі інфармацыю аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заснаваную на архіўных дакументах. Бо для маладога пакалення самае галоўнае – гэта захаванне гістарычнай праўды аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых у стаўленні мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У канцы ўрока навучэнцамі была зроблена выснова, што толькі адданасць ідэалам сваіх продкаў, памяць аб іх не мае тэрміна даўнасці.