Аб мерапрыемстве да Дня народнага адзінства і ў рамках акцыі «Архівы – школе», праведзеным Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці
З 11 па 18 верасня 2023 г. у ДУА «СШ № 14 ім. Я.М.Фаміна г.Брэста» праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, у рамках якіх 18 верасня архівіст II кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржархіва Брэсцкай вобласці Сухарэвіч Вольга Віктараўна правяла ўрок-лекцыю з навучэнцамі 9-11 класаў аб генацыдзе насельніцтва Брэстчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас урока была паказана прэзентацыя «Трагедыя мірных жыхароў Брэстчыны ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі» з дэманстрацыяй архіўных дакументаў.
Архівіст II кваліфікацыйнай катэгорыі Сухарэвіч Вольга Віктараўна праводзіць урок-лекцыю |
Вучні СШ № 14 падчас лекцыі |
Архівіст II кваліфікацыйнай катэгорыі Сухарэвіч Вольга Віктараўна дэманструе архіўныя дакументы |