У межах Дня народнага адзінства і акцыі «Архівы – школе» ў БДАМЛМ прайшла сустрэча з беларускім кінарэжысёрам, сцэнарыстам і пісьменнікам Уладзімірам Аляксандравічам Арловым
18 верасня 2023 года ў межах святкавання Дня народнага адзінства і акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча з беларускім кінарэжысёрам, сцэнарыстам і пісьменнікам Уладзімірам Аляксандравічам Арловым — памочнікам рэжысёра Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна — стваральніка кінастужкі «Красные листья», прысвечанай уз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 10 класа серядняй школы № 86 імя Тамаша Занько г.Мінска і студэнты 4 курса гістарычнага факультэта БДУ.