19 верасня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебска»

У ходзе ўрока дзеці былі азнаёмлены з гісторыяй самага маладога дзяржаўнага свята ў Беларусі – Дня народнага адзінства. Былі прадстаўлены дакументы па праблематыцы, звязанай з далучэннем Заходняй Беларусі да БССР.

Таксама навучэнцы былі праінфармаваныя аб архівах, якія захоўваюць дакументы ўстаноў і арганізацый польскай дзяржавы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд 1919-1939 гг.

 

Падчас азнаямлення з гісторыяй Дня народнага адзінства і працай архіва
Падчас азнаямлення з гісторыяй Дня народнага адзінства і працай архіва