Аб уводзе ў эксплуатацыю інфармацыйнага рэсурсу «Дакументальны летапіс Беларусі»

У рамках рэалізацыі задач, пастаўленых Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Галоўчанка Р.А. падчас абмеркавання пытанняў развіцця архіўнай сферы дзейнасці 5 жніўня 2022 г., па даручэнні Міністра юстыцыі Хаменкі С.М., створаны інфармацыйны рэсурс (інтэрнэт-сайт) «Дакументальны летапіс Беларусі».

Уладальнікам рэсурсу з’яўляецца Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, аператарам – дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (БелНДЦЭД).

Асноўная мэта праекта – асветніцкая работа ў частцы прадстаўлення ў сетцы Інтэрнэт поўнай і аб’ектыўнай інфармацыйнай карціны гісторыі беларускай дзяржаўнасці на аснове першакрыніц – дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа, а таксама павышэнне грамадзянскай свядомасці.

Асноўнымі функцыямі з’яўляецца прадастаўленне (з магчымасцю пошуку па розных крытэрыях) інфармацыі аб значных падзеях у палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці нашай краіны, пачынаючы з 1919 года па цяперашні час. Гістарычная накіраванасць матэрыялаў сайта адпавядае асноўным этапам працэсу станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Адбор падзей і звязаных з імі дакументаў для размяшчэння на сайце ажыццяўляецца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.

Асноўным аб’ектам прадстаўленых на сайце даных з’яўляецца лічбавая копія архіўных дакументаў (на папяровай аснове і аўдыёвізуальнага). Для кожнай лічбавай копіі архіўнага дакумента прадастаўляецца назва, дата дакумента і архіўны шыфр.

Сайт падтрымлівае абедзве дзяржаўныя мовы, а таксама версію для людзей са слабым зрокам. Разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў. Сайт размяшчаецца на Рэспубліканскай хмарнай платформе, функцыянаванне ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме.

На дадзены момант у базе даных 87 персаналій, 17 гарадоў, 248 дакументаў, 208 падзей перыяду з 1919 па 1942 гг. Агульны аб’ём кантэнту каля 1 Гб.

У бягучым годзе плануецца напаўненне сайта падзеямі да 1950 года. На працягу наступнага года – ключавымі падзеямі да сучаснага часу. У далейшым напаўненне сайта па ўсіх перыядах будзе пашырэць як па тэматыцы, так і па аб’ёме прадстаўленай інфармацыі.

Сардэчна запрашаем на новы інфармацыйны рэсурс!