Пачатак рэалізацыі пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

7 верасня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» прайшоў першы занятак праекта пілотнага праекта «Юны архівіст» на тэму «Пасляваеннае аднаўленне г.Магілёва пасля Вялікай Айчыннай вайны» (па дакументах установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці») для навучэнцаў спецыяльнасці «Бібліятэчная справа» ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Таксама навучэнцы змаглі пазнаёміцца з партызанскім дзённікам Пятра Аляксеевіча Лярскага, а таксама выставай дакументаў «Школы і настаўнікі ў дакументах установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», размешчанай на стэндзе ў чытальнай зале.

Затым для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па архіву, падчас якой яны наведалі архівасховішча і лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў.