Практычная канферэнцыя «Гісторыя свята «Дзень народнага адзінства», яго значэнне ў грамадска-палітычным жыцці сучаснай Беларусі» прайшла ў Ленінскім раёне г.Бабруйска
У зале паседжанняў адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска прайшла практычная канферэнцыя «Гісторыя свята «Дзень народнага адзінства», яго значэнне ў грамадска-палітычным жыцці сучаснай Беларусі» прымеркаваная да Дня народнага адзінства. У дадзеным мерапрыемстве прыняла ўдзел дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна.
Спікерам выступіў Песенка Іван Эдуардавіч. У ходзе сустрэчы былі асветлены асноўныя аспекты ўзнікнення свята Дня народнага адзінства, яго значэнне і значнасць у грамадска-палітычным жыцці сучаснай Беларусі.
Таксама матэрыялы практычнай канферэнцыі даведзены да калектыву ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» 14.09.2023 года.
![]() |
![]() |
![]() |