Урачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці»

17 верасня наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства, прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей беларускай гісторыі – ўз’яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР. Свята было заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. №206.

14 верасня 2023 года напярэдадні Дня народнага адзінства ў чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, ў рамках якога была праведзена для супрацоўнікаў гадзіна інфармавання на тэму «Адзінства беларускага народа — асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны».

У чытальнай зале была адкрыта дакументальная выстава, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. На выстаўцы прадстаўлены дакументы з фондаў архіва, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі восені 1939 года: пастанова аб упарадкаванні ўліку руху насельніцтва па Нясвіжскім павеЦе, аб устанаўленні на тэрыторыі Заходняй Беларусі новага рахунку часу, аб арганізацыі саўгасаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, а таксама пастанова ЦК КП(б)Б аб правядзенні першай гадавіны вызвалення народаў Заходняй Беларусі.